Знакамітыя Асветнікі Беларусі

1110-01-01 00:00:00

Ефрасіння Полацкая

Здаўна ўшаноўваюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі. Памяць і любоў народа яна заслужыла сваім ахвярным жыццём, прысвечаным асветы нашых продкаў. На яе заказ полацкі дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, а ювелір Лазар Богша стварыў крыж – бясцэнную святыню беларусаў. Мошчы святой Ефрасінні захоўваюцца ў полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры. Дзень яе памяці святкуецца 23 траўня (5 чэрвеня па новым стылі).

1130-04-01 00:00:00

Кірыла Тураўскі

Кірыла Тураўскі (пач. XII ст. – пасля 1184 г.) – прапаведнік і пісьменнік XII стагоддзя. Вялікі гуманіст старажытнасці быў аўтарам урачыстых "Слоў", павучанняў, пропаведзяў, малітваў і канонаў. Яго творы прасякнуты захапленнем хараством прыроды, адрозніваюцца багатай паэтычнай вобразнасцю, узвышшам. Ён - сімвал таленту нашага народа, яркае сведчанне глыбіні каранёў нашай культуры. Напрыканцы жыцця Кірыла Тураўскі вярнуўся ў манастыр і жыў «ля святога Міколы ў Тураве». Там незадоўга да смерці ён стварыў вершы-малітвы - найкаштоўнейшую частку сваёй спадчыны. Найстаражытны рукапіс з малітвамі Тураўскага, які дайшоў да нас, датуецца XIII стагоддзем. Мноства разоў яны перапісваліся і разыходзіліся ў спісах. У 1596 годзе ў друкарні Віленскага брацтва Сашэсця Святога Духа выйшла першае друкаванае выданне малітваў геніяльнага тураўляніна. Пасля творы Тураўскага неаднаразова перавыдаваліся ў Беларусі, Украіне і Масковіі.

1470-02-01 00:00:00

Мікола Гусоўскі

Мікола Гусоўскі (каля 1470 – 1533 гг.) - выдатны беларускі пісьменнік эпохі Адраджэння. Найбольшую вядомасць прынесла яго “Песня пра зубра”, надрукаваная ў 1523 г. у Кракаве. Гэты літаратурны шэдэўр, напісаны на лацінскай мове, усхваляе зубра, які сімвалізуе сабой усё Вялікае княства Літоўскае, яго жыхароў і зямлю. А вялікі Вітаўт увасабляе ў сабе ваенную моц і веліч беларускай дзяржавы. Мікола Гусоўскі нарадзіўся каля 1470 г., як лічаць гісторыкі літаратуры, у сям'і вялікакняжацкага лесніка ці паляўнічага. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у Беларусі, у кафедральнай або царкоўна-прыходскай школе, а потым удасканальваў веды ў Вільні, Польшчы і Італіі. Запісы ў дакументах Кракаўскага і Балонскага ўніверсітэтаў дазваляюць выказаць меркаванне, што Гусоўскі вучыўся ў гэтых знакамітых еўрапейскіх навучальных установах. Еўрапейская слава і прызнанне прыйшлі да Міколы Гусоўскага толькі праз чатыры стагоддзі. "Песня пра зубра" была перакладзена на многія мовы. У 1980 годзе, калі адзначалася 500-годдзе паэта, ЮНЕСКА ўключыла яго імя ў каляндар міжнародных дат выдатных дзеячаў славянскай культуры, паставіўшы яго імя побач з імем Францыска Скарыны. У сваёй творчасці Мікола Гусоўскі заклікаў да яднання розных па веры славянскіх народаў, услаўляў свабодную асобу, прапагандаваў сістэму еўрапейскай адукацыі. А заступніцтва мастацтву і навуцы Мікола Гусоўскі лічыў найвышэйшай дабрадзейнасцю ўсякага кіраўніка.

1490-02-01 00:00:00

Францыск Скарына

Францыск Скарына (каля 1490 – 1550 гг.) – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік і перакладчык, які ў 1517 г. выпусціў біблію ў перакладзе на старабеларускую мову. Францыск Скарына нарадзіўся ў Полацку каля 1490 г. Там жа, у Полацку, ён атрымаў і пачатковую адукацыю, вучыў лацінскую мову. У той час лацінская мова лічылася міжнароднай мовай навукі, на ёй чыталі лекцыі ва ўніверсітэтах усіх дзяржаў. Веданне лацінскай мовы адкрыла шлях да адукацыі. Спачатку Скарына скончыў Кракаўскі ўніверсітэт з вучонай ступенню бакалаўра філасофіі, а затым вучыўся ў Падуанскім універсітэце, пасля заканчэння якога атрымаў дыплом доктара медыцыны. У Празе Скарына выдаў першую “Біблію” на беларускай мове, а прыехаўшы ў Вільню, адкрыў і абсталяваў сваю ўласную кнігавыдавецкую майстэрню, першую на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Францыск Скарына нарадзіўся ў Полацку каля 1490 г. Там жа, у Полацку, ён атрымаў і пачатковую адукацыю, вучыў лацінскую мову. У той час лацінская мова лічылася міжнароднай мовай навукі, на ёй чыталі лекцыі ва ўніверсітэтах усіх дзяржаў. Веданне лацінскай мовы адкрыла шлях да адукацыі. Спачатку Скарына скончыў Кракаўскі ўніверсітэт з вучонай ступенню бакалаўра філасофіі, а затым вучыўся ў Падуанскім універсітэце, пасля заканчэння якога атрымаў дыплом доктара медыцыны. У Празе Скарына выдаў першую “Біблію” на беларускай мове, а прыехаўшы ў Вільню, адкрыў і абсталяваў сваю ўласную кнігавыдавецкую майстэрню, першую на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Быў першым доктарам медыцынскіх навук у Беларусі, меў ступень доктара вольных навук. Ён быў найбуйнейшы грамадскі і культурны дзеяч свайго часу, рознабакова адукаваным чалавекам. Яго кнігі даносяць да нас вялікія ідэі гуманізму, высокай маральнасці, роўнасці ўсіх людзей перад Богам, свабоды кожнай асобы. У 1990 годзе па рашэнні ЮНЕСКА ў свеце ўрачыста адзначалі 500-годдзе Францыска Скарыны. У гонар юбілею выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя" ім. Петруся Броўкі ў 1991 годзе выпусціла трохтомнае факсімільнае выданне 23 кніг "Бібліі рускай", надрукаванай Францыскам Скарынам у 1517-1519 гадах у Празе на мове свецкага пісьменства, зразумелай людзям таго часу і даступным сучасным чытачам.

1530-01-01 00:00:00

Сымон Будны

Сымон Будны (1530 – 1593 гг.) – вялікі філосаф, асветнік і пісьменнік, знакавая асоба ў культуры і гісторыі Беларусі. Ён быў духоўным пісьменнікам Рэчы Паспалітай і царкоўным рэфарматарам, прытрымліваўся спачатку кальвінісцкіх, а потым сацыянскіх поглядаў. Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт, вучыўся ў Швейцарыі і Італіі. Ён быў адным з нямногіх інтэлектуалаў, якія займаліся развіццём народнай беларускай культуры. Даволі хутка яго ідэі праславіліся інавацыйнымі і рэфарматарскімі. З 1562 года ён пачаў выдаваць свае творы на многіх мовах (беларускай, польскай, лацінскай) галоўным чынам з мэтай прапаганды свайго вучэння. У Нясвіжы Сымон Будны заснаваў друкарню, дзе ў 1562 годзе выдаў "Катэхізіс" - кнігу, у якой выказаў свае філасофскія, рэлігійныя, палітычныя і педагагічныя погляды. Пазней ён пераклаў Біблію на польскую мову і надрукаваў яе тут жа, у Нясвіжы, у 1570 і 1572 гадах. Беларускі публіцыст і гуманіст працаваў у Вільні, Клецку, Лоску, але большая частка яго выдавецкай дзейнасці звязана з Нясвіжам - горадам, дзе ён правёў лепшыя гады свайго жыцця і дзе цяпер устаноўлены помнік Сымону Буднаму. У вёсцы Лоск можна наведаць музей, які апавядае аб дзейнасці вядомага рэфарматара.

1530-02-01 00:00:00

Васіль Цяпінскі

Васіль Цяпінскі (Цяпінскі – Амельяновіч Васіль Мікалаевіч) (1530-я – каля 1600 гг.) – беларускі мысліцель перакладчык, асветнік. Нарадзіўся ў маёнтку Цяпіна Полацкага павета (цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл.). У 1567 г. служыў у коннай роце аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнобыльскага. Удзельнічаў у Лівонскай вайне. Знаходзіўся на службе ў падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Астафія Валовіча. У 1570-я гады стварыў друкарню (знаходзілася, верагодна, у яго родавым маёнтку Цяпіна). Пераклаў Евангелле на старабеларускую мову. Яго дзейнасць па гэтым перакладзе матываваная рэлігійнымі і патрыятычнымі пачуццямі. Быў занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і духоўнасці грамадства. Гэты заняпад ён звязваў з агульным заняпадам навукі і маралі. Асветніцкая дзейнасць ставіла за мэту рэлігійнае выхаванне, уздым адукацыі і нацыянальнай самасвядомасці. Важнай справаў лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай або польскай, а на старабеларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яго ў навучальных установах. У сваім выданні Евангелля змясціў 210 глоссаў (слоў-перакладаў), якія тлумачылі незразумелыя ці малазразумелыя словы. Помнік В. Цяпінскаму (у адной скульптурнай кампазіцыі з С. Будным) устаноўлены ў Мінску (2000 г.). У Мінску яго імем названая вуліца.

1575-02-01 00:00:00

Мялецій Сматрыцкі

Мялецій Сматрыцкі (свецкае імя - Максім Герасімовіч) (1575-1633 гг.) - дзіўна рознабаковы чалавек, філолаг, публіцыст, царкоўны дзеяч, арцыбіскуп. Максім Герасімавіч нарадзіўся ў 1577 годзе на тэрыторыі сучаснай Украіны. Бацька Максіма быў праваслаўным пісьменнікам, таму навучанне хлопчыка зводзілася да вывучэння моў, пісьма і тэалогіі ў Астрожскай школе. У Вільні выдаў некалькі сваіх прац - "Адказ" і "Плач". Прымае манаства і атрымлівае імя Мялецій. Будучы манахам, Мялецiй не спыняе пісаць кнігі і выдае «Граматыку» - адна з выдатных прац, якія паўплывалі на развіццё ўсіх славянскіх моў.

1597-02-01 00:00:00

Афанасій Філіповіч

Афанасій Філіповіч (Афанасій Брэсцкі; 1597 – 1648 гг.) – беларускі царкоўны і грамадскі дзеяч, ігумен брэсцкі, пісьменнік-палеміст. Напісаў шэраг артыкулаў, у якіх крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай, выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596 г., за адраджэнне праваслаўнай царквы і саюз з Рускай дзяржавай. Аўтар «Дыярыуш» («Дзённіка», 1646 г.), дзе сабрана ўся яго публіцыстыка. У 1648 г. быў абвінавачаны ў аказанні дапамогі казакам Б. Хмяльніцкага, арыштаваны і пасля жорсткіх катаванняў па прысудзе суда расстраляны. Кананізаваны праваслаўнай царквой у 1649 г.

1629-02-01 00:00:00

Сімяон Полацкі

Сімяон Полацкі (Пятроўскі - Сітніяновіч Самуіл Гаўрылавіч) (1629 г, Полацк - 1680 г., Масква) – дзеяч усходнеславянскай культуры, духоўны пісьменнік, багаслоў, паэт, драматург, перакладчык. Нарадзіўся ў Полацку ў заможнай купецкай сям'і. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у родным горадзе, у якім існавалі даўнія традыцыі адукацыйнай і асветніцкай дзейнасці. Вучыўся ў Кіеве, у Кіева-Магілянскай калегіуме. У пачатку 1650-х гадоў Сімяон Полацкі пераехаў у Вільню. Тут ён працягнуў сваё навучанне ў Віленскай езуіцкай акадэміі – першай вышэйшай навучальнай установе ў Вялікім княстве Літоўскім. Да часу вучобы ў Вільні Сімяон Полацкі дасканала авалодаў латынню, царкоўнаславянскай і польскай мовамі; пісаў на іх вершы, гаворкі, пропаведзі, навуковыя працы. На думку многіх даследчыкаў, у віленскі перыяд Сімяон Полацкі ўступіў ва ўніяцкі ордэн базыльян (ордэн Васіля Вялікага). У 1656 годзе пераехаў у Полацак, дзе пастрыгся ў манаха. Каля 1664 года Сімяон канчаткова пераехаў у Маскву, дзе яго здольнасці адразу былі высока ацэнены і запатрабаваны. Сімяон Полацкі актыўна працаваў над праектам першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы (акадэміі), у якой разам з багаслоўем і грэцкай мовай планавалася выкладанне латыні, натурфіласофіі, а таксама азнаямленне вучняў з самымі новымі дасягненнямі еўрапейскай гуманітарнай навукі і культуры. Маскоўская Славяна-Грэка-Лацінская Акадэмія пачала сваю працу ўжо пасля смерці Сімяона, у 1687 годзе. З пачатку пераезду ў Маскву і да канца жыцця Сімяон Полацкі займаўся перакладчыцкай дзейнасцю; перакладаў з польскай і лацінскай моў на царкоўнаславянскую, апрацоўваў літаратурныя творы. З 1667 г. Сімяон Полацкі быў афіцыйна прызначаны прыдворным паэтам і выхавацелем царскіх дзяцей. Ён асабіста вучыў наследнікаў царскай сям'і. У канцы 1678 г. Сімяон адкрыў у Крамлі друкарню, якую прынята называць «Верхняй», бо яна знаходзілася на верхнім паверсе царскага палаца. У канцы 1670-х гадоў Сімяон Полацкі склаў два зборнікі паэзіі: «Вертаград шматколерны» (1678 г.) і «Рыфмалагіён, або Вершыслоў» (1680 г.).

1651-02-01 00:00:00

Ілья Капіеўскі

Ілья Фёдаравіч (Эліяш) Капіеўскі (1651 – 1714 гг.) – беларускі асветнік, выдавец, перакладчык, пісьменнік. Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, працягваў навучанне ў рэфармацкай школе ў Амстэрдаме, стаў кандыдатам-пастарам Амстэрдамскага збору. Ужо тады Капіеўскі думаў заняцца выдавецкай дзейнасцю і прасіў парады ў лістах да знакамітага нямецкага філосафа і вучонага Готфрыда Вільгельма Лейбніцу. Пётр I прапанаваў Капіевічу пісаць для асветы яго падданых "матэматычныя, геаметрычныя, архітэктонскія і ратныя зямныя і марскія кнігі і іншыя ўсялякія мастачныя". У 1699 годзе выходзяць адразу тры кнігі Капіеўскага - падручнікі па гісторыі, арыфметыцы і астраноміі. У наступным 1700 годзе былі выдадзены яшчэ пяць кніг. Гэта і слоўнікі (руска-лацінска-нямецкі і руска-лацінска-галандскі), і лацінская граматыка, і пераклады эзопавых баек і фрагмента з кнігі аб ваенным мастацтве. У 1706 годзе ён надрукаваў наступную сваю кнігу "Разнаўства ў граматыку ў Славяна-Расійскую". Неўзабаве пасля гэтага ён перабраўся ў Пецярбург і паступіў на службу перакладчыкам пасольскага загада. За дзяржаўнымі клопатамі цар забыўся пра чалавека, які нёс веды ў Расію. Так, у забыцці, у 1714 годзе Ілья Капіеўскі памёр. Засталіся яго кнігі (23), ды яшчэ, паводле некаторых звестак, ён напісаў "Рыторыку", "Паэтыку" і шмат вершаў), па якіх вучылася маладая Расія.

1717-02-01 00:00:00

Георгій Каніскі

Арцыбіскуп Георгій (у свеце - Рыгор Асіповіч Каніскі; 1717 - 1795) - біскуп Рускай праваслаўнай царквы, арцыбіскуп Магілёўскі, філосаф, педагог, багаслоў і грамадскі дзеяч. У 1757 годзе ён адкрыў у Магілёве школу для духавенства і зладзіў пры арцыбіскупскім доме друкарні. У 1765 годзе арцыбіскуп Георгій прадстаўляўся польскаму каралю Станіславу Панятоўскаму і вымавіў перад ім прамову ў абарону Праваслаўя. Затым ён падаў польскаму ўраду запіску аб становішчы праваслаўных ва ўсіх заходне-рускіх епархіях і на сойме ў 1767 годзе дамогся фармальнага прызнання верацярпімасці ў Польшчы. Пашырыў будынак семінарыі, выклікаў з Кіеўскай акадэміі новых настаўнікаў. Шмат пісаў. У сваіх казаннях арцыбіскуп Георгій не спыняўся і перад небяспечнымі пытаннямі аб сацыяльнай няроўнасці і асабліва аб адносінах паміж памешчыкамі і прыгоннымі.

Знакамітыя Асветнікі Беларусі

Launch
Copy this timeline Login to copy this timeline 3d Game mode

Contact us

We'd love to hear from you. Please send questions or feedback to the below email addresses.

Before contacting us, you may wish to visit our FAQs page which has lots of useful info on Tiki-Toki.

We can be contacted by email at: hello@tiki-toki.com.

You can also follow us on twitter at twitter.com/tiki_toki.

If you are having any problems with Tiki-Toki, please contact us as at: help@tiki-toki.com

Close

Edit this timeline

Enter your name and the secret word given to you by the timeline's owner.

3-40 true Name must be at least three characters
3-40 true You need a secret word to edit this timeline

Checking details

Please check details and try again

Go
Close